Віцэ-прэм'ер Русы: Смоўж і жаба маюць для Беларусі высокі экспартны патэнцыял
Вінаградны смоўж і жаба маюць для Беларусі высокі экспартны патэнцыял. Такое меркаванне выказаў сёння на сумесным пасяджэнні палат беларускага парламента віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віцэ-прэм'ер выказаў упэўненасць, што ў Беларусі не варта пакідаць без увагі прамысловае развядзенне і продаж экзатычных відаў жывёльнай сыравіны. «Вінаградны смоўж, даўгаполы рак, матыль, зялёная жаба маюць высокі экспартны патэнцыял. Але іх запасы асвойваюцца пакуль у недастатковым аб'ёме», — сказаў Міхаіл Русы.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ