21.12.2016 / 19:10

Сяргей Пісарык звольнены з пасады старшыні праўлення «Беларусбанка» 5

«Беларусбанк» 21 снежня афіцыйна пацвердзіў адстаўку старшыні праўлення Сяргея Пісарыка з займанай пасады.

Сяргей Пісарык. Фота BNP.by

Рашэннем назіральнага савета ААТ «АСБ Беларусбанк» ад 19 снежня Сяргей Пісарык вызвалены ад пасады старшыні праўлення банка «па пагадненні бакоў», паведамляе БелаПАН.

Адначасова прынята рашэнне аб ускладанні абавязкаў старшыні на намесніка старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Аляксандра Паліўку.

«Змена ў кіраўніцтве не паўплывае на дзейнасць банка і выкананне iм усіх планаў і абавязацельстваў», — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.

Паведамленні аб звальненні «па загадзе зверху» кіраўніка найбуйнейшага камерцыйнага дзяржбанка краіны з'явіліся ў СМІ ўвечары 14 снежня са спасылкай на крыніцы. Між тым у самім «Беларусбанку» на прамое пытанне аб звальненні кіраўніка не адказвалі, указваючы толькі, што Пісарык па-ранейшаму знаходзіцца на працы.

Сяргей Пісарык нарадзіўся ў 1969 годзе ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць). З 1993 года працаваў у банкаўскай сістэме. З 1996 года працаваў у «Беларусбанку», да 2007 года стаў намеснікам старшыні праўлення, а ў 2010 годзе быў прызначаны першым намеснікам старшыні праўлення банка. Старшынёй праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык быў прызначаны ў кастрычніку 2011 года. Згоду на прызначэнне даў прэзідэнт.

Прызначаны выканаўца абавязкаў старшыні праўлення Беларусбанка

0
Мура / Адказаць
21.12.2016 / 21:31
Колхоз для него уже подготовлен?
0
AS/DS фарэвар / Адказаць
22.12.2016 / 07:10
У тэрмічку на МАЗ ідзі працаваць абжывешся ў пекле і звыкнешся з будучыняй.
1
Мура / Адказаць
22.12.2016 / 08:37
Как кого Максим горький ( ну который с усами) не назначит все либо ворюганы, либо проходимцы. Это как бэ намекает.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру