21.12.2016 / 20:11

Стаўкі падатку за здачу кватэр у Мінску паднімуць у сярэднім на 11% 3

Стаўка падаходнага падатку для мінчан, якія здаюць жыллё, вырастуць у сярэднім на 11%. Такое рашэнне сёння прынялі на 20-й сесіі Мінгарсавета, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

За здачу жылля ў першай эканоміка-планіровачнай зоне стаўка падаходнага падатку павялічыцца да 30,5 рубля ў месяц за пакой (цяпер яна складае 27,5 рубля), у другой — да 25,5 рубля (цяпер — 23 рублі), у трэцяй і чацвёртай — да 21,5 рубля (цяпер — 19,5 рубля), а ў пятай — 17,5 рубля (цяпер — 16 рублёў). Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Па словах начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Андрэя Сабалеўскага, на 1 лістапада ў якасці плацельшчыкаў падаходнага падатку ў фіксаваных сумах ад здачы жылля было зарэгістравана больш за 58,4 тысячы гараджан. Гэта на 2 тысячы чалавек больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

За мінулы перыяд года ў бюджэт паступіла 9,8 млн рублёў, што на 1,7 млн рублёў (дэнамінаваных) больш, чым за студзень — кастрычнік 2015 года.

Як чакаецца, арэндадаўцы папоўняць гарадскі бюджэт у наступным годзе на 13,1 мільёна рублёў падаходнага падатку.

Нагадаем, у апошні раз стаўкі для тых, хто здае ў арэнду кватэры, павышалі сёлета ў красавіку.

1
Лях / Адказаць
21.12.2016 / 20:23
Трэба дадаць, што тут дадзена цана за аднапакаевую кватэру. За двухпакаеуку трэба памножыць на два i г.д.
1
bacya3 / Адказаць
21.12.2016 / 21:23
что творят...я знаю пенсионерок старых и они чтобы выжить одну квартиру сдают,а сами в другой ютятся...а на что налог этот идет? на памятник корове? цыбулины рпц? на содержание самих депутатов?!
1
Димас / Адказаць
22.12.2016 / 02:46
налог увеличили на 3 копейки за месяц, а увеличат аренду на 30 долл). Сам сдаю. Увеличили налог стоимостью на бутылку водки и паника сразу. Да норм зарабатывается на сдаче, не нойте.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру