21.12.2016 / 20:57

Зборная Чэхіі па біятлону адмовілася ехаць на этап Кубка свету ў Расіі праз допінгавы скандал

Зборная Чэхіі па біятлону адмовілася ехаць на этап Кубка свету, які адбудзецца ў сакавіку 2017 года ў Цюмені, заявіў прэзідэнт Саюза біятланістаў Чэхіі Іржы Хамза. Пра гэта таксама паведамляе выданне Inside The Games са спасылкай на ліст чэшскага Саюза біятланістаў.

Чэшская спартсменка Габрыэла Коукалава, двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпіяды ў Сочы, заявіла, што далучыцца да любой формы байкоту спаборніцтваў у Расіі.

Па словах Іржы Хамза, на спаборніцтвы ў Расію, хутчэй за ўсё, не паедуць спартсмены з Францыі. Мартэн Фуркад пасля таго, як стала вядома пра падазрэнне расійскіх біятланістаў ва ўжыванні допінгу, жорстка крытыкаваў несумленных атлетаў.

Акрамя таго, да байкоту можа далучыцца зборная Вялікабрытаніі, піша Meduza.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру