21.12.2016 / 21:52

Эрдаган заявіў пра сувязь забойцы расійскага пасла з арганізацыяй Гюлена 9

Следства выявіла сувязь нападніка на расійскага пасла ў Турцыі Андрэя Карлава з арганізацыяй ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Анкары прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, перадае Anadolu.

«Нападнік з'яўляўся сябрам тэрарыстычнай плыні Фетхулаха Гюлена. Усё паказвае менавіта на гэта, пачынаючы ад атмасферы, у якой ён рос, і заканчваючы сувязямі. На жаль, прыхільнікі Гюлена пратачыліся як у шэрагі УС Турцыі, так і ў сістэму паліцыі. Замах на пасла Расіі з'яўляецца таму сведчаннем», — сказаў Эрдаган.

Паводле яго слоў, выяўляюцца ўсе сувязі нападніка за мяжой. «У нас ёсць пэўныя зачэпкі па гэтым пытанні. На дадзены момант Служба нацыянальнай выведкі, следчыя органы працягваюць працу. Як толькі будуць вынікі, мы іх апублікуем», — паабяцаў Эрдаган.

У Турцыі Фетхулаха Гюлена лічаць ідэйным натхняльнікам спробы ваеннага перавароту ў краіне ў ліпені гэтага года, а яго арганізацыю FETO тэрарыстычнай.

Напад адбыўся 19 снежня: 22-гадовы былы паліцэйскі Меўлют Алтынташ стрэліў у амбасадара некалькі разоў, калі той прамаўляў прамову на адкрыцці выставы жывапісу «Расія вачамі туркаў» у Анкары. Дыпламат памёр у шпіталі праз некаторы час пасля інцыдэнту. Нападніка застрэліла паліцыя.

Апошнія хвіліны жыцця расійскага пасла і яго забойцы трапілі на ВІДЭА

22
Скр / Адказаць
21.12.2016 / 22:06
Ага только Гюлен в США находится. Почему об этом ни слова? Не США ли было нужно помешать налаживающимся Русско-Турецким взаимоотношениям. Благо хватило мужества обеим сторонам не поддаться провокации.
0
585 / Адказаць
21.12.2016 / 22:14
каму як ні пуціну сёння выгадны усе падзеі апошніх дзён ?
0
bacya3 / Адказаць
21.12.2016 / 22:15
парень был в охране эрдогана! есть фото совместные и гюлен приплетен,как обычно,чтобы стрелки перевести
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру