21.12.2016 / 22:34

Паротнікаў: Качанаву прызначылі за абсалютную лаяльнасць і бязлітаснасць 12

«Прычыны прызначэння Качанавай ляжаць на паверхні», — напісаў кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў на старонцы ў фэйсбуку.

Наталля Качанава. Фота grodnonews.by

«1. Абсалютная лаяльнасць, можна нават сказаць вытанчаная бязлітаснасць да ворагаў рэйха. Гатоўнасць накінуцца на любога незадаволенага самым правільным курсам. Прыгадаем, мякка кажучы, неадназначныя выказванні з нагоды сацыяльных інавацый ад пенсійнага ўзросту да падатку на дармаедаў.

2. Абсалютная неамбіцыйнасць: партыя сказала «трэба» — камсамол адказаў «ёсць». На мясакамбінат — значыць, на мясакамбінат. На пяшчаны кар'ер — значыць, на кар'ер. Ва ўрад — значыць, ва ўрад. Гэтакі служака ў спадніцы. Лукашэнка такіх любіць.

3. Пакуль нічога не скрала. Прынамсі, на тых пасадах, дзе паспела папрацаваць.

4. Дысцыплінаванасць і стараннасць у выкананні любой, нават самай неадназначнай ідэі самі ведаеце каго.

5. Адсутнасць каманды або «сваіх» людзей. Ім проста няма адкуль узяцца: Качанаву вырвалі ў віцэ-прэм'еры два гады таму з правінцыі. А тут такі аб'ём функцый, што абрасці сувязямі і абавязальніцтвамі ў межах гэтых сувязяў проста фізічна не было часу. Нагрузка на чальцоў урада вельмі вялікая. Фізічна вялікая.

І ніякага пратэжэ сілавікоў або кулуарных інтрыг».

0
когда мы были на войне / Адказаць
21.12.2016 / 22:45
3. Пакуль нічога не скрала. гэта даволі спрэчнае меркаванне, атрымала надзел праз непразрыстую працэдуру і невядома яшчэ за якія шышы будзе будаваць сабе хатку
0
Аўген / Адказаць
21.12.2016 / 22:49
Раней улада прапагандавала, што адбудзецца эканамічны РОСКВІТ Беларусі, вы толькі ўладу не мяняйце, будуць сярэднія заробкі па 500-1000-1700 даляраў у 2010-2015-2020 гг., маўляў палітычная стабільнасць азначае рост даходаў. Беларусаў называлі ПРАЦАВІТАЙ нацыяй. Сёння мы назіраем прапаганду гэтымі Лукашэнкамі і Качанавымі ІДЭАЛОГІІ БЕДНАСЦІ І ГАЛЕЧЫ, маўляў, 150 руб. для маладога спецыяліста - ОК, 400 руб. для бюджэтніка - "выше крыши", жывіце і памірайце ў беднасці, БЕЛАРУСАЎ абзываюць ужо не працавітымі, а "НАРОДЦЕМ ТУНЕЯДЦЕВ".
17
Scooter / Адказаць
21.12.2016 / 22:49
Паротнікаў мастак пісаць двухсэнсоўныя тэксты: "вытанчаная бязлітаснасць да ворагаў рэйха" -- ён пра Райх за ўсходняй мяжой Беларусі? Іншага Райху, да ворагаў якога бязьлітасная гэтая асоба, я нешта ні назіраю.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру