21.12.2016 / 23:34

Памёр акцёр Вячаслаў Шалевіч 2

Народны артыст РСФСР Вячаслаў Шалевіч памёр у Маскве, паведамляе ТАСС

Вячаслаў Шалевіч. Фота ТАСС

Шалевіча шпіталізавалі 3 снежня. Як паведамлялі СМІ, 1 снежня 82-гадоваму акцёру стала дрэнна на сцэне Вахтангаўскага тэатра. Яму выклікалі хуткую, лекары прапанавалі шпіталізацыю, аднак акцёр адмовіўся, жонка забрала яго дадому.

Ад 1958 года Вячаслаў Шалевіч працаваў у тэатры імя Яўгена Вахтангава.

Вячаслаў Шалевіч здымаўся ў кіно. Сярод найбольш вядомых працаў артыста — ролі ў фільмах «Капітанская дачка», «Тры таполі на Плюшчысе», «Сямнаццаць імгненняў вясны», «Партрэт Дарыяна Грэя», «Майстар і Маргарыта».

Яго бацькі, Алена і Анатоль, жылі і працавалі ў Мінску. У сталіцы БССР яны пазнаёміліся і пабраліся шлюбам у пачатку 1930-х гадоў. Будучы акцёр нарадзіўся 27 траўня 1934 году ў Маскве, куды яго маці ўцякла да цёткі, раўнуючы мужа да іншай жанчыны. Бацька Шалевіча быў белым афіцэрам, які перайшоў у Чырвоную Армію, даслужыўся да генерала НКВД, быў рэпрэсаваны і высланы ў Бійск, дзе жыў і памёр.

0
Знаёмы / Адказаць
22.12.2016 / 01:03
Акцёр блiскучы! Таленавiты звыш! Гэта Прэм"ер-Лiга! Няма параунанняу! Шляхетсва ва усiм! Якога актора згубiлi! Усё , дажыу, скора самому у фiнал! Нехай святло вечнае яму свецiць! Хвала Пану Езусу!
0
Тулуз-веЛотрек / Адказаць
22.12.2016 / 09:12
Артист редкого таланта... Неподражаемый голос...Невосполнимая потеря...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру