22.12.2016 / 06:33

Біятланісты Нарвегіі выступілі за байкот этапу Кубка свету ў Цюмені 5

Нарвегія запатрабавала ад Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) неадкладна дыскваліфікаваць расійскіх спартсменаў, абвінавачаных у парушэнні антыдопінгавых правілаў. Аб гэтым паведамляецца ў заяве Саюза біятланістаў Вялікабрытаніі (BBU), апублікаваным у сераду, 21 снежня.

«Нарвегія запатрабавала, каб IBU адмяніў усе запланаваныя мерапрыемствы, пакуль усе працэдуры не стануць «чыстымі», а таксама адхіліў згаданых у канфідэнцыяльнай часткі дакладу Рычарда Макларана расійскіх біятланістаў», — гаворыцца ў заяве. У адваротным выпадку, як адзначаецца, Нарвегія разгледзіць магчымасць байкоту усіх спаборніцтваў у Расіі.

Раней у сераду аналагічнае рашэнне прынялі зборныя Чэхіі і Вялікабрытаніі. «Я не думаю, што этап у Цюмені адбудзецца. Па той простай прычыне, што біятланісты туды не прыедуць. Чэхі, вядома, дакладна не паедуць у Цюмень», — заявіў прэзідэнт чэшскай федэрацыі біятлону Іржы Хамза.

14
НЕ Памяркоуны / Адказаць
22.12.2016 / 07:15
Бiятланiсты Англii - ужо смешна!!! Так як яны маюць вагу у гэтым вiдзе спорту (бiятлоне), на узроунi з такiмi "бiятлоннымi дзяржавамi" як : Куба, Мальта, Бераг Слановай Косцi i.гд .
6
Леся / Адказаць
22.12.2016 / 08:59
Даше легче будет догнать, когда вернётся, пропустите ещё пару этапов, пожалуйста!
4
Вадим / Адказаць
22.12.2016 / 10:11
Ну зачем сразу кидаться в крайности?! Надо всегда искать компромисс. К примеру провести этап кубка мира в Тюмени предварительно дисквалифицировав российскую сборную.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру