22.12.2016 / 12:05

«Убер» быў вымушаны спыніць эксперымент з беспілотнымі таксі ў Сан-Францыска

«Убер» выкарыстоўвае беспілотныя «Форды Ф'южн» як таксі.

Uber Technologies Inc быў вымушаны зняць свае беспілотныя машыны з вуліц Сан-Францыска (ЗША, штат Каліфорнія). Прычынай стала адкліканне іх рэгістрацыі мясцовым рэгулюючым органам. Паведамляецца, што ад кампаніі патрабуюць аформіць дазвол на тэсціраванне машын у гарадскіх умовах.

Uber заявіў, што спецыяльнага дазволу не трэба, бо ў машынах будуць увесь час прысутнічаць кіроўца і інжынер, якія будуць пераймаць кіраванне ў экстраардынарных сітуацыях.

Сан-Францыска павінен быў стаць другім амерыканскім горадам, дзе праводзяцца выпрабаванні. Першым стаў Пітсбург.

СГ

0
Убер-таксист из Варшавы / Адказаць
22.12.2016 / 20:20
Рэд. Дзякуй )))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру