22.12.2016 / 14:37

Жонка Максіма Рыжанкова працуе ў вялікай ІТ-кампаніі 16

Наталля Рыжанкова.

Наталля Рыжанкова, жонка новапрызначанага першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова працуе ў ІТ-кампаніі.

Фармат кіраўніцтва Адміністрацыі змяніўся 21 снежня пасля прызначэння яе кіраўніцай віцэ-прэм'еркі Наталлі Качанавай.

Пасаду яе першага намесніка, адказнага ў тым ліку за ідэалогію, заняў Максім Рыжанкоў, які раней працаваў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Цікава, што ягоная жонка працуе намесніцай дырэктара беларускай ІТ-кампаніі Softeq Flash Solutions.

Максім і Наталля Рыжанковы.

«Сафтэк Флеш Салюшнс» — гэта цэнтр распрацоўкі буйнога карэйскага вытворцы камп'ютарнай памяці SK hynix.

У інфармацыі пра Softeq Flash Solutions на сайце Dev.by гаворыцца: «Мы займаемся распрацоўкай і тэставаннем убудаванага праграмнага забеспячэння для кантролераў назапашвальнікаў на базе flash-памяці, якія выкарыстоўваюцца ў мабільных прыладах (eMMC, UFS) і цвердацельных назапашвальніках (Solid State Drives, або SSD-дысках).

Да нядаўняга часу Softeq Flash Solutions была выдзеленай камандай распрацоўнікаў кампаніі Softeq Development ў Мінску. Выканала дзесяткі замоў па праектаванні апаратных сродкаў, распрацоўцы прашывак, міжплатформавага ПА для рэзідэнтаў Крамянёвай даліны і карпарацый са спісу Fortune 500. У 2014 годзе стала цэнтрам распрацоўкі SK hynix і атрымала імя Softeq Flash Solutions.

Сёння Softeq Flash Solutions - гэта кампанія-распрацоўніца праектнага праграмнага забеспячэння для кампаніі-лідара індустрыі лічбавых прылад захоўвання дадзеных SK hynix. SK hynix уваходзіць у пяцёрку вядучых вытворцаў інтэгральных схем і ў тройку вытворцаў аператыўнай памяці ў свеце. Яе паўправадніковая памяць тыпу DRAM і NAND выкарыстоўваецца ў прадуктах кампаній Apple, LG, ASUS, Microsoft, Dell ды іншых».

Больш пра новага першага намесніка кіраўніка чытайце тут: Са спорту ў Адміністрацыю прэзідэнта: пяць фактаў пра Максіма Рыжанкова

СГ

1
Австрияк / Адказаць
22.12.2016 / 14:53
И что?
0
Альфа / Адказаць
22.12.2016 / 15:07
А дзе працуе яго цёшча? Калі не сакрэт)
6
Lilia / Адказаць
22.12.2016 / 15:43
Прыйшла па конкурсу, і яе ўзялі. Не верыце? )))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру