22.12.2016 / 15:15

«Народ наш, як ён ёсць» 2

«Учора на аўтастанцыі горада Лёзна, што каля самай мяжы з Расіяй, зайшла ў аўтобус Смаленск-Віцебск падчас ягонай стаянкі нейкая бабка (на выгляд зусім вясковая) і стала слёзна прасіць грошай на квіток да нейкай вёскі, бо, маўляў, не можа туды даехаць. Прытым прасіла такой натуральнай вясковай беларускай гаворкай (не трасянкай), што аж заслухацца можна, — піша ў сябе ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч. — Нават дзіўна, што ў тых мясцінах такая яшчэ захавалася. Спытаўся ў бабкі, колькі ёй трэба, даў запытаную суму. Пасля чаго яна стала рассыпацца ў падзяках, абавязкова жадаючы зрабіць гэта па-расейску (што кепска атрымлівалася). Народ наш, як ён ёсць».

0
Inhvar / Адказаць
22.12.2016 / 16:16
300 гадоў каланiяльнага прыгону...вось вам i вынiк.
0
З-пад Гомля / Адказаць
22.12.2016 / 16:25
Дубль2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру