Аляксандр Лукашэнка 22 снежня правёў сустрэчу экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Афіцыйнай прычынай сустрэчы з’яўляюцца мінскія перамовы кантактнай групы па ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, а таксама 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.

«Каб людзі бачылі, што жыццё працягваецца», — сказаў Кучма.

«І мы застаемся сябрамі», — дадаў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік Беларусі паднёс украінскаму госцю падарунак на Новы год. Лукашэнка падараваў цацачнага пеўня — сімвал наступнага года па кітайскім календары.

«Табе як прэзідэнту дару на шчасце беларускаму і ўкраінскаму народу», — пракаментаваў Лукашэнка.

У сваю чаргу ад Кучмы лідар Беларусі атрымаў збор твораў італьянскага філосафа Нікола Макіявелі, аўтара твора «Уладар».

«О, Макіявелі! Ганарова», — заўсміхаўся Лукашэнка.

«Проста выбітная кніга», — адказаў яму Кучма.

«Калі шчыра, то я не толькі начуты, але і па дыяганалі праглядзеў», — прызнаўся кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?