Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Міхаіл Расолька, перадае БЕЛТА.

Цяпер беларусы, якія ажыццяўляюць дзейнасць без рэгістрацыі ІП, але не ўносяць своечасова адзіны падатак, павінны выплаціць за парушэнне збор у 5-кратным памеры. Але з наступнага года не будуць караць адразу.

«Ад 2017 года прадугледжваюцца некаторыя паслабленні ў гэтай частцы: у выпадку ўстанаўлення факта ажыццяўлення дзейнасці без выплаты адзінага падатку ў першы раз будзе прымяняцца стаўка з каэфіцыентам 1, а ў выпадку паўторнага парушэння на працягу года — з каэфіцыентам 5», — патлумачыў Міхаіл Расолька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0