Па словах журналісткі Ірыны Туровіч, некалькі дзён таму ёй патэлефанаваў невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ Аляксандрам Караткевічам. Ён прапанаваў сустрэцца ў нефармальнай абстаноўцы. Такая сустрэча адбылася сёньня ў менскім парку Горкага.

«Гэта выглядала, як гандаль, -- распавяла спн.Туровіч. – Мне казалі, што вы ня робіце тое і тое, а мы вас за гэта не ўключаем у сьпісы невыязных і не перашкаджаем афіцыйна працаўладкавацца». Яе распытвалі таксама пра справы ў рэдакцыі Радыё Рацыя. Нагадаем, што ад 1 ліпеня І. Туровіч не працуе на радыё. На разьвітаньне кадэбіст паабяцаў жанчыне патэлефанаваць і прызначыць чарговую сустрэчу на наступным тыдні.

Журналістка мяркуе, што А.Караткевіч стала займаецца справамі замежных СМІ ў Беларусі і мае непасрэднае дачыненьне да ператрусаў 27 сакавіка на кватэрах незалежных журналістаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?