Пра гэта заявіў Reuters кіраўнік літоўскага Цэнтра кібербяспекі Рымтаутас Чарняускас.

Паводле яго слоў, ад 2015 года было тры выпадкі выяўлення расійскага шпіёнскага праграмнага забеспячэння на ўрадавых камп'ютарах, а ў 2016 годзе адбылося 20 спроб заражэння.

«Шпіёнскае ПЗ, якое мы знайшлі, працавала не менш за паўгода да таго, як было выяўлена, падобна на тое, як гэта было ў ЗША», — адзначыў Чарняускас.

Шпіёнскія праграмы пераносілі ўсе дакументы і паролі, уведзеныя на вэб-сайтах па адрасах, якія звычайна выкарыстоўваюцца расійскімі спецслужбамі.

«Гэта толькі пацвярджае спробы пранікнуць у нашу палітычную сферу», — сказаў Чарняускас.

Літоўскія службовыя асобы, камп'ютары якіх заражаныя расійскім шпіёнскім ПЗ, займаюць сярэдні і нізкі ранг ва ўрадзе, аднак праз іх ПК праходзіў паток праектаў урадавых рашэнняў па розных пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0