Кнут Торэ Берланд. Фота HEIKO JUNGE, NTB SCANPIX

Кнут Торэ Берланд. Фота HEIKO JUNGE, NTB SCANPIX

Па словах Берланда, у Расіі ён бачыў «мноства падазроных рэчаў» і палічыў патрэбным дакласці пра іх кіраўніцтву WADA. Да прыкладу, ён выявіў, што ў трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай загадзя ведалі пра прыезд допінг-афіцэраў, хоць пра іх прыезд, як правіла, не паведамляецца загадзя. Трэнер таксама паскардзіўся, што расійскія спартсмены, якія выйгралі золата на Алімпіядзе, забяспечваюць сабе будучыню, у адрозненне ад нарвежскіх.

«Узяўшы золата на Алімпійскіх гульнях у складзе зборнай Расіі, спартсмен можа забяспечыць сваю будучыню. У Нарвегіі няма такіх узнагарод. Расійскія спартоўцы могуць стаць ахвярамі сістэмы, нарвежскія — не», — заявіў ён.

Берланд перадаваў дадзеныя WADA ў 2010 годзе, калі працаваў з расійскай зборнай у якасці кансультанта.

Як пісаў Ruposters, WADA перадало Міжнароднаму саюзу біятланістаў (IBU) спіс расіян, якія падазраюцца ва ўжыванні допінгавых рэчываў. Усяго ў спісе — 31 расійскі спартовец. Паступленне дакумента пацвердзіў старшыня IBU Андэрс Бесэберг.

15 снежня двухразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне француз Мартэн Фуркад заклікаў Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) пакараць расійскіх спартоўцаў, чыю віну ва ўжыванні допінгу змогуць даказаць. У іншым выпадку ён паабяцаў байкатаваць спаборніцтвы. На наступны дзень стала вядома, што да байкоту далучыцца зборная Швецыі.

Іншай пазіцыі прытрымліваецца васьміразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Уле Б'ёрндален. Паводле яго слоў, расійскія біятланісты з'яўляюцца невінаватымі ва ўжыванні допінгу, пакуль не даказана адваротнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0