22.12.2016 / 21:51

Чытачы НН талакой сабралі 67% грошай, патрэбных на расследаванні. Калі ласка, далучыцеся! 9

Чытачы «Нашай Нівы» працягваюць збор грошай на расследаванні. Па стане на вечар 22 снежня сабрана ўжо больш за дзве траціны запытанай сумы! Калі быць дакладнымі — 6730 рублёў.

Яшчэ некалькі дзясяткаў плацяжоў былі праведзеныя праз АРІП непасрэдна на рахунак Рэдакцыі. («Талака» можа атрымліваць пераводы з картак, а праз АРІП — не.) Пасля мы абавязкова падлічым агульную суму.

Вялікі дзякуй за падтрымку! Краўдфандынгавы збор грошай працягваецца. Гэта першы такі збор у гісторыі беларускіх СМІ.

Збор грошай на «Талацэ»

0
Сяргей / Адказаць
22.12.2016 / 23:33
Дадайце, калі ласка, магчымасць ахвяраваць суму меншую за10 рублёў. Хацелася б зрабіць свой уклад, але сума ў 10 рублёў для мяне завялікая. Дзякуй.
0
Мара / Адказаць
22.12.2016 / 23:33
"Гэта першы такі збор у гісторыі беларускіх СМІ". А часопіс "Імёны" не СМІ? Рэд. "Імёны" не зусім СМІ. Гэта больш дабрачынная ініцыятыва.
0
маўчун / Адказаць
22.12.2016 / 23:53
Пералічыў праз ЕРІП, бо так мне зручней, чым уводзіць дадзеныя карткі на талацэ.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру