Іван Корж — начальнік Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці, Мікалай Смаленскі — намесьнік старшыні КДБ па кадравым забесьпячэньні і арганізацыйнай рабоце.
Сёньня Лукашэнка таксама падпісаў указ пра прызначэньне Ігара Бахматава начальнікам Інстытуту нацыянальнай бясьпекі, вызваліўшы яго ад пасады начальніка Ўпраўленьня КДБ па Берасьцейшчыне.