Суд у Маладзечне вынес рашэнне 23 снежня. Паводле яго, Паўлу Цыбіну прысудзілі адбываць пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Таксама ён пазбаўлены права кіраваць машынай на пяць гадоў.

Цяпер мужчына падпісаў падпіску аб нявыездзе да моманту ўступлення прыгавору ў сілу. Па законе, на працягу дзесяці дзён ён мае права абскардзіць рашэнне ў вышэйстаячым судзе.

Пасля суда мы пагаварылі з бацькамі Вікторыі Папчэні.

— Усё ж такі мужчына будзе мець магчымасць гадаваць сваё дзіця пасля адбывання пакарання, у нас такой магчымасці ўжо няма, — адзначыла маці Юлія Папчэня. — Так, зразумела, што мне яго па-мацярынску шкада: маленькі, худзенькі, зусім яшчэ дзіця. Самае складанае нас чакае наперадзе…

Нагадаем, што маці дзяўчынкі спадзявалася на высокі суд, нічога не аспрэчвала, не патрабавала матэрыяльны іск.

«Мне з гэтым грузам усё жыццё хадзіць…» — судзяць маладзечанскага кіроўцу, які пераехаў школьніцу на бульбе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?