Як паведамілі ў ГУУС Мінска, мінчука аштрафавалі на 105 рублёў.
Суд прызнаў, што яго дзеянні кваліфікуюцца як «Абраза» (арт. 9.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).
У міліцыі падкрэслілі, што факты прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці інтэрнэт-карыстальнікаў не адзінкавыя.
«Інтэрнэт-карыстальнікам варта больш пільна ставіцца да інфармацыі, якую яны размяшчаюць у адкрытым доступе. Органы ўнутраных спраў і надалей будуць даваць адпаведную прававую ацэнку тым, хто пераступае закон, хаваючыся за шырмай ўяўнай інтэрнэт-ананімнасці», — заявілі ў ГУУС.
Гаворка ідзе пра каментар дзеянням супрацоўніка ДАІ, якога збілі на МКАД у жніўні 2015 года. Аварыя адбылася ў раёне з'езду на вуліцу Ціміразева. Кіроўца на Opel Vectra збіў інспектара ДПС Фрунзенскага раёна, які, выконваючы службовыя абавязкі, знаходзіўся на другой паласе і спрабаваў спыніць аўтамабіль. Супрацоўніка міліцыі шпіталізавалі. У выніку ДТЗ начальнік атрымаў цяжкія траўмы. Вінаватага ў аварыі прысудзілі да двух з паловай гадоў калоніі-пасялення.