24.12.2016 / 17:17

«Баба, а калі ў нас сёння Вігілія будзе?» 9

Побытавая этнаграфія. Хацеў унук пахваліцца перад народжанай у часы Пілсудскага бабай.

— Баба, а калі ў нас сёння Вігілія будзе?

— Якая вягіля?

— Ну вячэра калядная.

— Куцця можа?

— Ну.

— Дык ты кажы «куцця». У нас яна гэдак век звалася. І ўперад, да вайны. Гэта мо ў палякаў звалася вягіля?!

— Дык і ў нас жа да вайны была Польшча.

— Я ўжо не ведаю, што тут было і што будзе. Але пра ніякую вягілю не чула. А куцця, як уходзімся, будзе!

(Запісана ў Налібаках, Стаўпецкі раён Менскай вобласці.)

1
Вельзевулій / Адказаць
24.12.2016 / 18:00
Ну, дык гэта зусім добрае пытанне. Не так, як у той показцы: адна баба патэлефанавала перад Куццёю ксяндзу ды спытала, калі яйкі можна будзе пасвенціць.
1
Генэрал Голад / Адказаць
24.12.2016 / 19:33
Ага, даўно час гэтыя недарэчнасьці павыкідваць. Не ведаю, як там у каталікоў, а ў праваслаўных гэтага хапае: сачэльнік, стары Новы год ды іньшае.
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
24.12.2016 / 21:07
А як па-каталіцку "фафудзія"?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру