24.12.2016 / 17:30

МЗС Расіі: Папраўкі ў заканадаўства Польшчы прывядуць да знішчэння савецкіх помнікаў 27

У МЗС Расіі заявілі, што новыя папраўкі ў заканадаўства Польшчы прывядуць да масавага вынішчэння савецкіх і расійскіх помнікаў на тэрыторыі краіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС Расіі.

У расійскім замежнапалітычным ведамстве перасцераглі польскі бок ад прыняцця дадзеных паправак у пазбяганне дадатковых ускладненняў у двухбаковых адносінах паміж краінамі.

«Нам вядома аб папраўках да польскага заканадаўства, які забараняе «прапаганду камунізму ці іншага таталітарнага ладу». Іх прыняцце адкрые шлях да масавага вынішчэння савецкіх / расійскіх помнікаў у Польшчы. Хочам рашуча перасцерагчы польскі бок ад такога неабдуманага кроку, каб пазбегнуць дадатковых ускладненняў у нашых і без таго няпростых двухбаковых адносінах», — гаворыцца ў дакуменце.

6
ха-ха! / Адказаць
24.12.2016 / 17:39
Памяняйце ідалаў на газ, а?
6
Игорь / Адказаць
24.12.2016 / 17:41
Ніякіх прапаганды расійскай імперскасці і камунізму ў выглядзе помнікаў і назвы вуліц быць не павіна. Ва Украіне знеслі-перайменавалі, ў Польшчы зносяць астаткі і ў вольнай Бешарусі знясуць Леніных і Суворавых і вуліцы пераіменуюць, названыя іх імёнамі-імёнамі імперскіх і камуністычных расійскіх акупантаў, якія забілі міліёны беларусаў, вынішчалі нашу незалежнасць, мову, культуру і гісторыю.
5
LMI / Адказаць
24.12.2016 / 17:56
Другую сьвятовую вайну памятаць трэба.Таму пытаньне тут у тым - як захаваць памяць, у якой форме, пра савецкіх вайскоўцаў якія насамрэч праходзілі па Польшы і выганялі гітлераўскіх акупантаў. Што да помнікаў якія хоць неяк прапагандуюць савецкі лад - то іх на сьметнік без ваганьняў і страху
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру