25.12.2016 / 08:24

У Чорным моры разбіўся самалёт з расійскімі артыстамі і журналістамі, якія ляцелі ў Сірыю 130

12:45

Карыстальнік Youtube sersed21 апублікаваў запіс «апошняга сеансу сувязі з Ту-154, які зваліўся ў Чорнае мора ў Сочы».

12:39

Выратавальныя працы пад Сочы, tass

Прыярытэтнай версіяй крушэння Ту-154 пад Сочы стала версія «тэхнічнай няспраўнасці». Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў экстраных службах.

Яна «выйшла на першы план», удакладніў суразмоўца. Паводле яго слоў, памылка пілотаў «малаімаверная» — пілоты мелі «вялікі досвед кіравання паветранымі судамі такога тыпу і значны налёт гадзін». Умовы надвор'я ў раёне крушэння таксама былі «спрыяльнымі для выканання палёту», дадала крыніца.

Паводле яго слоў, версія тэракту «практычна выключаецца».

Мінабароны РФ, у сваю чаргу, заявіла, што самалётам кіраваў дасведчаны пілот Раман Волкаў. Ён - лётчык першага класа з агульным налётам больш за тры тысячы гадзін, падкрэслілі ў ведамстве, перадае ТАСС.

11:57

Міністэрства абароны Расіі на сваім сайце апублікавала спіс усіх, хто знаходзіўся на борце самалёта Ту-154, які ляцеў у сірыйскую Латакію.

Сярод іх — 64 прадстаўнікі ансамбля імя Аляксандрава, дзевяць прадстаўнікоў СМІ (Першы канал, НТВ і тэлеканал «Звезда»), восем вайскоўцаў, двое федэральных дзяржаўных грамадзянскіх служачых, восем членаў экіпажа, а таксама выканаўчы дырэктар Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка, больш вядомая як Доктар Ліза.

Раней Першы канал, тэлеканалы «Звезда» і НТВ пацвердзілі, што на борце Ту-154 былі іх здымачныя групы.

10:11

На месцы крушэння Ту-154 знойдзены целы загінулых

У Чорным моры на месцы крушэння Ту-154 Мінабароны РФ знойдзеныя целы некалькіх загінулых, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.

Прадстаўнік Мінабароны Ігар Канашэнкаў пацвердзіў выяўленне аднаго цела.

Таксама знойдзеныя дакументы журналістаў Першага канала, піша ТАСС.

09:02

Мінабароны РФ паведаміла, што ў Чорным моры знойдзены абломкі самалёта Ту-154, на якім ляцелі ў Сірыю артысты ансамбля імя Аляксандрава (каля 68 чалавек), і журналісты (дзевяць).

Фрагменты корпуса самалёта знойдзеныя на глыбіні 50-70 метраў за паўтара кіламетра ад берага.

08:45

Мінабароны РФ пацвердзіла знікненне самалёта. На борце знаходзяцца 91 чалавек — 83 пасажыры і восем членаў экіпажа, паведаміла ведамства.

Як паведамляе ТАСС, на борце знаходзяцца музыкі ансамбля імя Аляксандрава, якія павінны былі выступіць на аэрадроме Хмеймім з навагодняй канцэртнай праграмай, і прадстаўнікі СМІ.

08:30

Самалёт Ту-154, які вылецеў з Сочы, знік з радараў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу. Па дадзеных ТАСС, самалёт належыць Мінабароны РФ.

«Інтэрфакс» перадае, што борт знік з радараў, калі выконваў палёт над Чорным морам. Гэта ж агенцтва паведамляе, што самалёт ляцеў у Сірыю. Самалёт вылецеў у 05:20 па Маскве, і ўжо праз 20 хвілін дыспетчары яго страцілі.

Ту-154 прыляцеў у Сочы з падмаскоўнага Чкалаўска. У Сочы яго дазаправілі.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай падзення Ту-154 Мінабароны РФ у Сочы была тэхнічная няспраўнасць або памылка пілатавання, паведаміла у нядзелю крыніца ў сілавых структурах.

«У якасці асноўных версій падзення самалёта Ту-154 разглядаюцца тэхнічная няспраўнасць паветранага судна і памылка ў пілатаванні», — сказаў суразмоўца ria.ru.

Ратавальнікі знайшлі фрагменты самалёта і стойку шасі ў 6 км ад берага ў Чорным моры. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах рэгіёну.

Самалёт Ту-154 амаль не выкарыстоўваецца грамадзянскай авіяцыяй. На ім перавозяць пасажыраў толькі авіякампаніі «АЛРОСА» і «Белавія». Апошняя збіраецца адмовіцца ад выкарыстання Ту-154 да канца года. Вытворчасць самалётаў спынена: апошні быў выпушчаны ў 2013 годзе і прададзены Мінабароны РФ.

9
трыццаць тры и кавалачек / Адказаць
25.12.2016 / 08:54
если подтвердится, то это второй упавший борт российского мо за короткое время. таки система. зы не, ну не для протокола все военные рф понимают, что виолончели ролдугина и яхты сечина, и пр. это основная причина падения этих бортов, но вслух произнести струсят. специфика рф армии.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
25.12.2016 / 09:24
Больш падрабязна на сайце ВВС: http://www.bbc.com/russian/live/38430199
56
Алесь-Аляксей / Адказаць
25.12.2016 / 09:34
Напэўна тэракт. Выказваю спачуванні сваякам загінуўшых, а таксама жыхарам Сірыі, якіх цяпер яшчэ больш будуць бамбаваць расійскія ВКС.
Паказаць усе каментары/ 130 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру