26.12.2016 / 11:52

Лукашэнка правёў нараду аб прыцягненні крэдытаў: Трэба варушыцца, грошай у свеце дастаткова 12

Умовы прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях прыцягнення знешняга фінансавання.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адным з найважнейшых каналаў паступлення крэдытаў з'яўляецца банкаўская сфера. За апошнія гады ў Беларусі склаліся дзелавыя партнёрскія адносіны з шэрагам замежных банкаў, якія працуюць у краіне.

«Проста трэба варушыцца, грошай у свеце дастаткова. Вядома, ніхто раскідвацца імі не будзе. Але наша краіна мае добрую крэдытную гісторыю, мы нікому ніколі не былі вінны і не плануем мець пратэрмінаваныя крэдытныя рэсурсы або даўгі, таму трэба выкарыстаць гэта і працаваць. Працаваць і з заходнімі банкамі, і з нашымі філіяламі расійскіх банкаў. Але пры запазычанні трэба мець на ўвазе, што эканамічная бяспека і ўзровень золатавалютных рэзерваў — гэта святое, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — З гэтых падыходаў трэба зыходзіць пры вызначэнні мэтазгоднасці прыцягнення замежных сродкаў. Нейкай гонкі за аб'ёмамі быць не павінна, каб не залезці ў неаплатныя даўгі. Умовы прыцягнення фінансаў павінны адпавядаць выключна дзяржаўным інтарэсам, мець ясныя перспектывы і мэта».

Паводле слоў кіраўніка краіны, у першую чаргу рэсурсы патрэбныя рэальнаму сектару. «Пытанне не ў тым, дзе іх знайсці і як. Размова пойдзе аб канкрэтных крэдытах, якія нам прапаноўваюць. Не толькі мы просім у кагосьці (гэта нармальная практыка), а нам прапаноўваюць сёння нашы партнёры. Перш за ўсё расійскія банкі. Нам трэба абмеркаваць правілы запазычанні, кошт гэтых крэдытаў, варта ці не варта іх браць, куды накіраваць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі ёсць канкрэтныя праекты, разлікі іх рэальнай акупнасці, і яны прымальныя, трэба вырашаць пытанне аб знешніх запазычаннях пад гарантыі ўрада».

0
Філімон / Адказаць
26.12.2016 / 11:38
Піліце гіры, Шура, яны залатыя.
0
Давыд Генадзька / Адказаць
26.12.2016 / 11:50
Тое азначае, што фінансавая крыза ў сьвеце скончылася? І засталася толькі ў нас? Як усё хутка мяняецца!
0
Модест / Адказаць
26.12.2016 / 13:20
Ну вот зачем это пускать в прессу? Зачем? Это тихая кабинетная работа - обсуждать долговые вопросы. Неужели в прессе пересидента сидят недалекие? А...да...там же модели, икссайз.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру