26.12.2016 / 14:12

Два расійскія Су-27СМ сутыкнуліся на аэрадроме ФОТАФАКТ 22

Вайсковы блог апублікаваў фатаграфіі аварыі двух знішчальнікаў Су-27СМ, якія належаць палку 105-й гвардзейскай змяшанай авіяцыйнай дывізіі 6-й Ленінградскай Чырванасцяжнай арміі ВПС і СПА Расіі.

Фота: bmpd.livejournal.com

Аварыя адбылася яшчэ 15 снежня, але здымкі толькі нядаўна з'явіліся ў сацыяльных сетках, пазней іх апублікаваў часопіс The National Interest.

Паводле неафіцыйных паведамленняў відавочцаў, прычынай аварыі сталі памылковыя дзеянні лётчыка знішчальніка з бартавым нумарам «02 чырвоны», які занадта энергічна працаваў ручкай кіравання рухавіком пры рулёжцы па аэрадроме.

Пашкоджанні абедзвюх машын ацэньваюцца як нязначныя. Здымак зроблены на аэрадроме Хацілава ў Цвярской вобласці.

2
Inhvar / Адказаць
26.12.2016 / 14:17
Бюджэтнiкi
4
соитолог / Адказаць
26.12.2016 / 14:30
они так размножаются
3
Кнехт / Адказаць
26.12.2016 / 14:49
Самастрэл. Яны не хацелі ў сірыйскае неба.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру