У Баранавічах праваахоўнікі затрымалі траіх маладых людзей, якія кралі грошы ў наведвальнікаў мінскіх кафэ. Пра гэта піша ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што двое жыхароў Баранавічаў і іх прыяцель з Масквы прыехалі ў Мінск, дзе менш чым за 2 гадзіны скралі грошы і маёмасць наведвальнікаў 3 сталічных кафэ. У адным кафэ яны захапілі заплечнік з 12 тысячамі рублёў, якія ўзяў з сабой на дзелавую сустрэчу мужчына. У другой зале гэтай жа ўстановы маладыя людзі скралі ноўтбук за 8 тысяч рублёў. Яшчэ ў двух кафэ зламыснікі скралі грошы з курткі і iPad. Пасля гэтага яны адразу з'ехалі ў Баранавічы, дзе неўзабаве былі затрыманыя супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы.

Па дадзеным факце заведзеная крымінальная справа, праводзіцца расследаванне. Раней хлопцы неаднаразова былі судзімыя за маёмасныя злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0