Лячыць Кондруся будуць, бо экспертыза ўстанавіла ў яго псіхічны разлад асобы. Суд прызнаў, што абвінавачаны быў «часткова адэкватным» падчас свайго «злачынства» (маецца на ўвазе на Плошчы). Але лячэнне будзе праходзіць амбулаторна.

Кондрусь — удзельнік Плошчы-2010, якога затрымалі праз 5 гадоў і судзілі за ўдзел у масавых беспарадках. На першым пасяджэнні Кондрусь дэманстратыўна паспрабаваў ускрыць вены. На другім — адмовіўся ісці ў залу суда.

Пракурор Вольга Герасімовіч папрасіла прызнаць абвінавачанага «часткова адэкватным» і даць Уладзіміру Кондрусю 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову з прымусовым наглядам і лячэннем. Змякчальнымі абставінамі пракурор адзначыла псіхічнае расстройства і тое, што ад падзей на Плошчы прайшло ўжо 6 гадоў.

Суддзя Святлана Бандарэнка вынесла прысуд нават мякчэйшы, чым прасіла пракурор.

Праўда, абвяшчэнне прысуду прайшло без удзелу самога Кондруся. Калі суддзя чытала прысуд, клетка была пустой.

Кондрусь на волі: «Думаю, гэта была не апошняя Плошча» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?