26.12.2016 / 20:58

У Беларусі з'явяцца электрамабілі-таксі 5

Пра гэта паведаміў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, піша Tut.by.

Як заўважыў Аляксандр Шумілін, у 2017 годзе ў Беларусі плануецца сфармаваць некалькі комплексных дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, мэтай якіх будзе не проста навукова-тэхнічныя распрацоўкі, а канкрэтная прадукцыя і канкрэтная вытворчасць.

У тым ліку ставіцца задача сфармаваць комплексную мэтавую праграму па электрамабілях.

«Электрабус мы ўжо зрабілі, і гэты накірунак будзем развіваць. З Акадэміі навук ёсць заяўкі па распрацоўцы і вытворчасці першых ста электрамабіляў на базе прадпрыемства «БелДжы». У нас з'явяцца першыя таксі-электрамабілі», — распавёў кіраўнік ДКНТ.

Дарэчы, першы прататып ужо зроблены. Цяпер стаіць задача на працягу 2017 года зрабіць першыя 100 электрамабіляў і запусціць іх у эксплуатацыю.

2
Scooter / Адказаць
26.12.2016 / 22:15
"першы прататып ужо зроблены" -- гэта на ім катаецца Коля Лу?
0
Sanne / Адказаць
26.12.2016 / 23:51
каму ён звлівае? ага, з'явяцца, чакайце...
1
Адчуйце розніцу / Адказаць
27.12.2016 / 18:39
У Германіі 60 адсрткаў - з крыніц аднаўляльнай энергіі ўжо ёсць, электрамабіляў - колькі заўгодна, а мы радуемся аднаму электробусу і абяцанню з'яўлення немаведама калі электрамабіляў-таксі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру