26.12.2016 / 22:56

Лукашэнка пракаментаваў атручэнне «Глогам» у Расіі 19

Прэзідэнт Беларусі выказаў сваё меркаванне з нагоды масавага атручэння ў Іркуцку канцэнтратам для ваннаў «Глог» і заклікаў чыноўнікаў і сілавікоў не дапусціць такога ў Беларусі. Гэта заява прагучала ў сюжэтах беларускіх тэлеканалаў АНТ і «Беларусь-1».

president.gov.by

На нарадзе 26 снежня ў Мінску з прадстаўнікамі ўлады ў тым ліку падымаліся і пытанні бяспекі падчас калядных і навагодніх святаў. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу сілавікоў на тым, што «трэба зрабіць усё, каб на вуліцах было спакойна, каб людзі правялі нармальна свята».

«І глядзіце, каб не адбылося як у Расіі. Яны пачалі падымаць акцызы на алкаголь, зрабілі завоблачныя цэны на спіртныя напоі, і людзі пачынаюць піць барматуху, як гэта было ў нас у савецкія часы», — сказаў кіраўнік краіны, маючы на ўвазе масавую гібель людзей у Іркуцку.

«Трэба спыніць гэта балаўство з гэтымі падаткамі на спіртное. Ну святы… Такія нашы людзі-славяне. І выпіць любяць, і закусіць. Не трэба іх штурхаць да таго, каб піць глог ці яшчэ штосьці. Трэба гэта мець на ўвазе, як бы гэта непапулярна ні прагучала з маіх вуснаў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, у снежні ў расійскім Іркуцку адбылося масавае атручэнне людзей, ад якіх на сённяшні дзень памерлі 77 чалавек. Загінулыя ўжывалі канцэнтрат для ваннаў «Глог», які утрымліваў замест пазначанага на этыкетцы этылавага метылавы спірт.

0
Маклай / Адказаць
26.12.2016 / 23:21
В стране вся ситуация в политике и экономике, которая сложилась за 22 года несменяемого и бесконтрольного правления, характеризуется одним словом "Глог"...
4
belariy / Адказаць
26.12.2016 / 23:36
а слабо сказаць зусім непапулярную рэч, накшталт: "паважаныя беларусы, хоць мы і славяне, але давайце паспрабуем увогуле менш бухаць, і асабліва розную хімічную хрэнь". а, Санёк, слабо??
0
LMI / Адказаць
26.12.2016 / 23:45
Пі народ, галоўнае каб мазгі былі п'яныя, каб паменш думалі. "Кіраўнік" пра гэта паклапоціца
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру