27 снежня ў 10.30 ў Аляксандра Глеба і яго жонкі Святланы нарадзілася дачка. Мама з дзяўчынкай адчуваюць сябе добра. Шчаслівы бацька знаходзіцца побач і адным з першых узяў дачку на рукі.

Аляксандр і Святлана не афішавалі, што хутка стануць бацькамі, аб цяжарнасці жонкі найлепшага беларускага футбаліста ведала толькі вузкае кола. Першынец славутага спартсмена нарадзіўся ў тым жа віп-аддзяленні 6-й мінскай радзільні, дзе 1 кастрычніка алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава нарадзіла дачку Ксенію.

Для Аляксандра гэта першае дзіця, у Святланы ёсць дачка ад папярэдняга шлюбу — прыгажуня Анастасія, якая жыве разам з парай.

Аляксандра і яго будучую жонку 1 мая 2015 года, акурат у дзень нараджэння спартсмена, пазнаёмілі агульныя сябры. Праз паўгода Святлана прызналася, што «кожны яе дзень падобны на казку»

У жніўні 2016-га Святлана афіцыйна стала місіс Глеб. На вяселлі, дзе прысутнічала не больш за 40 чалавек, засвяціліся спявак Аляксандр Саладуха і сябар жаніха Вадзім Галыгін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?