На кадрах відаць, як кіроўца «Урала» пад ухвальныя воклічы з кабіны некалькі разоў пераязджае мядзведзя, але жывёла не здаецца. Потым другі «Урал» пад'язджае і прыціскае мядзведзя да зямлі. Жывёла адчайна спрабуе выбрацца з-пад колаў, але яго дабіваюць ударамі лому па галаве, апісвае NewsYkt.ru.

Запіс, які абурыў карыстальнікаў сацсетак, паглядзеў міністр аховы прыроды Якуціі Сахамін Афанасьеў. «Даў даручэнне кіраванню палявання правесці расследаванне і прыняць адпаведныя меры. Пра вынікі праверкі мы паведамім дадаткова», — адрэагаваў ён.

Як адзначае «Якуція24», у дзеяннях вахтавікоў ёсць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 245 КК РФ, — «Жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Пракуратура рэспублікі накіравала даручэнне якуцкай паліцыі правесці працэсуальную праверку, ход расследавання ўзяты на асаблівы кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0