Актывізацыя польскай палітыкі адносна Беларусі адбылася ў тым ліку з-за падзей ва Украіне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю выданню «Польскі дыпламатычны агляд».

«Мы зрабілі высновы з украінскай сітуацыі, — сказаў ён. — Украінцы выйшлі на вуліцу, каб пратэставаць супраць адмовы ад праеўрапейскага курсу прэзідэнта Віктара Януковіча. Але палітыка — гэта мастацтва выбару паміж рознымі варыянтамі. Адсутнасць выбару прыводзіць да страты незалежнасці. Мы выступаем за суверэнітэт Беларусі, як і за суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».

Паводле слоў Вашчыкоўскага, ёсць сігналы таго, што «беларускі бок мае неабходнасць у пашырэнні прасторы для палітычнага манеўру, магчымасці выбару і ўмацавання суверэнітэту».

«Мы даем такую магчымасць, — сказаў ён. — Мы дзейнічаем сумесна са спадарыняй Магерыні [кіраўніца Службы замежных дзеянняў ЕС]. У нашых перамовах з Беларуссю мы дзейнічаем ад імя Еўропы. Калі беларускі бок будзе зацікаўлены ў развіцці такога дыялогу, мы разам будзем вырашаць, як пабудаваць гэты еўрапейскі шлях».

«Мы не хочам дзейнічаць супраць кагосьці, але хочам працаваць для дабра ўсіх», — падкрэсліў кіраўнік польскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?