Цёплае надвор'е і нізкі попыт на электраэнергію часова прывялі да фармавання адмоўных цэн за электрычнасць. У першую чаргу на гэта паўплываў рост прадукцыйнасці ветраных установак.

Па дадзеных Bloomberg, у святочныя дні цэны на электраэнергію ў Германіі могуць стаць адмоўнымі на працягу некалькіх гадзін або нават цэлых дзён. Тэндэнцыя абумоўлена, у першую чаргу, ростам прадукцыйнасці ветрагенератараў. Апоўдні 26 снежня агульная магутнасць выпрацаванай ветранай энергіі склала 33 ГВт — 60% ад усёй электрычнасці, неабходнай краіне. 27 снежня гэты паказчык склаў 33,7 ГВт. У лютым Германія ўсталюе рэкорд, дасягнуўшы магутнасці ветраэнергетыкі ў 33,8 ГВт. Пры гэтым аднаго гігавата дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй больш чым двух мільёнаў дамоў.

Рэкордным паказчыкамі таксама паспрыяе цёплае надвор'е — як паведамляе MDA Information LLC, тэмпература паднімецца на 5 градусаў Цэльсія вышэй за норму. Акрамя таго, у святы заводы часова спыняюць працу, а людзі сыходзяць на вакацыі, што прыводзіць да зніжэння попыту на электраэнергію.

Нагадаем, што да 2050 года Германія плануе цалкам перайсці на аднаўляльныя крыніцы энергіі і скараціць выкіды СО2 на 95%. Адным з крокаў на шляху да гэтай мэты стане забарона аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання. З 2030 года ўсе новыя аўтамабілі ў ФРГ павінны валодаць статусам транспартных сродкаў з нулявымі выкідамі. Таксама ў краіне збіраюцца ўвесці забарону на ўезд у цэнтральныя часткі гарадоў дызельных і бензінавых аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?