28.12.2016 / 17:25

Сербскія браты Карычы пабудуюць на Кастрычніцкай плошчы гандлёвы цэнтр 36

Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ №497, які прадугледжвае будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «БК Капітал Цэнтр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Праект павінен быць рэалізаваны ў 2017—2020 гадах.

Гандлёвы комплекс з'явіцца на месцы знесенега музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

У склад «БК Капітал Цэнтр» мусяць увайсці «адміністрацыйныя і гандлёвыя памяшканні, бізнес-апартаменты, памяшканні для размяшчэння прадпрыемстваў грамадскага харчавання, падземны паркінг».

Рэалізацыя гэтага праекта «дазволіць завяршыць забудову архітэктурнага ансамбля адной з цэнтральных плошчаў беларускай сталіцы».

Паводле інфармацыі tut.by, «БК Капітал Цэнтр» — праект сербскіх бізнэсменаў братоў Карычаў. Яны таксама будуюць «Мінск-Мір».

Гандлёвы цэнтр паўстане на месцы знесенага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Будынак з'яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння, аднак быў ліквідаваны для будаўніцтва хмарачоса «Кемпінскі». Праўда, гмах на Кастрычнійцкай плошчы так і не паўстаў.

* * *

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра мільярдэра Багалюба Карыча, з якім сустракаўся Лукашэнка

0
dalwitz / Адказаць
28.12.2016 / 17:41
Указоориентированное государство . Указы по поводу и без .
0
Юрась / Адказаць
28.12.2016 / 18:23
будзе яшчэ адна пачвара
0
ахвяра нашаниускай цэнзуры / Адказаць
28.12.2016 / 18:36
ну конечно!! кто ж ещё!!!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру