Першую суправаджае надпіс: «Дрэнныя навіны… Пуціна там не было».

«Рэпертуар хораў арміі пашыраецца», — гаворыцца ў другой.

Віцэ-спікер Дзярждумы Ірына Яравая заявіла, што апублікаваныя карыкатуры не маюць дачынення да журналістыкі і з'яўляюцца экстрэмізмам. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў іх блюзнерствам.

Галоўны рэдактар часопіса, у сваю чаргу, пракаментаваў, што абвінавачванні Крамля ў блюзнерстве не больш чым спроба адцягнуць увагу ад іншых праблем. Ён адзначыў, што для выдання не існуе паняцця блюзнерства, паколькі яно свецкае, дэмакратычнае і атэістычнае.

МЗС Францыі заявіла, што кіраўніцтва краіны не мае дачынення да дзейнасці рэдакцыі газеты, супрацоўнікі якой вольныя свабодна выказваць уласнае меркаванне.

Самалёт Ту-154 Мінабароны Расіі разбіўся 25 снежня пад Сочы. Лайнер, на борце якога знаходзіліся 92 чалавекі, абрынуўся ў Чорным моры. На самалёце ляцелі артысты ансамбля песні і танца імя Аляксандрава, кіраўнік фонду «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка, журналісты, вайскоўцы, грамадзянскія службоўцы, члены экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0