Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у адказ на пытанне журналістаў пра тое, ці варта ЗША ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі з-за кібератакі, заявіў, што «трэба заняцца ўласным жыццём», паведамляе Reuters.

«Я думаю, камп'ютары вельмі моцна ўскладнілі жыццё. Эпоха камп'ютараў стварыла (сітуацыю), у якой ніхто не ведае дакладна, што адбываецца», — дадаў Трамп.

У ходзе сваёй перадвыбарнай кампаніі ён адмаўляў сцвярджэнні аб тым, што за ўзломам камп'ютараў Дэмакратычнай партыі ў ЗША і публікацыяй скрадзеных адтуль дакументаў на WikiLeaks стаяла Расія.

Раней The Washington Post, CNN і Reuters паведамілі аб планах адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы ўвесці санкцыі супраць Расіі за кібератакі на амерыканскія арганізацыі і спробы паўплываць на выбары ў ЗША.

Па дадзеных CNN, гаворка можа ісці аб санкцыях у дачыненні да фізічных асоб, а таксама «схаваных мерах» супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0