На сайце Міністэрства ўнутраных спраў апублікаваны адказ мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу.
Нагадаем, ён заявіў, што міліцыя штучна заніжае колькасць удзельнікаў калядных набажэнстваў.
Міністэрства ўнутраных спраў усё ж зрабіла перападлік вернікаў. Раней на сайце ішла гаворка пра 40 тысяч чалавек, якія прынялі ўдзел у калядных набажэнствах. Цяпер жа міліцыя расказала пра 113 тысячаў вернікаў, патлумачыўшы, што папярэдняя інфармацыя датычылася толькі начных набажэнстваў.
Сілавікі заявілі, што падлік колькасці грамадзян не з'яўляецца абавязковай для МУС функцыяй.
«У мэтах прадухілення ў будучыні некарэктных маніпуляцый з размешчанай на сайце МУС інфармацыяй, звесткі пра колькасць грамадзян, якія ўдзельнічаюць у святкаванні рэлігійных падзей, будуць выкарыстоўвацца выключна ў службовых мэтах без размяшчэння ў адкрытым доступе», — падсумоўваецца ў адказе міліцыі.