Жыхарка вёскі Дары Магілёўскага раёна Вольга Пятроўна паскардзілася ў райвыканкам на свайго суседа. Той адкрыў пад яе вокнамі аўтасервіс — СТА па рамонце і фарбаванні, а таскама мыйню. У жанчыны былі прэтэнзіі да пастаяннага шуму і паху фарбы. Да таго ж трэйлеры, якія прыязджалі да суседа, разбівалі дарогу, якую жыхары вёскі рамантавалі за свой кошт.

Ілюстратыўнае фота.

Ілюстратыўнае фота.

Каб разабрацца, хто і ў чым вінаваты, райкавынкам прыслаў дзве камісіі.

«На патрабаванні прадстаўнікоў улады уласнік аўтапрадпрыемства адрэгаваў цынічна і подла. У метры ад плота суседзяў ён паставіў туалет для сваіх работнікаў … Апроч таго, замовіў кучу курынага памёту, спачатку выгрузіў яго пад плот Вольгі Пятроўны, а затым раскідаў дзярмо па полі ўздоўж усяго плоту ўчастка пацярпелай», паведамляе па матэрыялах пракуратуры «Вячэрні Магілёў».

Уласнік СТА прызнаў, што зрабіў гэта наўмысна і запэўніў, што «задушыць лайном» суседзяў, бо гэтага дабра ў яго вельмі многа.

Сваю ўпэўненасць у беспакаранасці прадпрымальнік падмацоўваў тым, што яго маці працуе ў праваахоўчай структуры.

Забарону паркаваць трэйлеры на ўчастку ён праігнараваў, таму атрымаў штраф у памеры 210 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?