29.12.2016 / 13:07

Міністр замежных справаў Польшчы пра скарачэнне фінансавання «Белсата»: «Я не хачу, але вымушаны» 12

Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі пацвердзіў скарачэнне фінансавання тэлеканала «Белсат», паведамляе выданне bankier.pl.

Па яго словах, прычынай скарачэння фінансавання «Белсата» сталі павелічэнне выдаткаў на польскія консульскія службы і павышэнне выдаткаў на падтрымку сірыйскіх бежанцаў.

«Я не хачу, але вымушаны», — заявіў Вашчыкоўскі, кажучы пра скарачэнне фінансавання для тэлеканала.

Ён падкрэсліў, што польскі ўрад з'яўляецца не ўладальнікам «Белсата», а толькі адным з донараў. «Белсат» мае магчымасць рэфармавацца, шукаць іншых донараў», - сказаў Вашчыкоўскі.

Пра тое, што МЗС Польшчы скарачае на дзве траціны фінансаванне «Белсата» і аб магчымым пераводзе тэлеканала на рускамоўнае вяшчанне паведаміла 15 снежня польскаму выданню wPolityce.pl дырэктар «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Навіна выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі.

1
... / Адказаць
29.12.2016 / 13:19
nie chce ale musze? так і сказаў?))
7
Вровень / Адказаць
29.12.2016 / 13:45
Наверно Россия пообещаласкидку на ГАЗ)
5
Вайтук / Адказаць
29.12.2016 / 13:50
Польшча выдаткоўвае грошы на бежанцаў з Сырыі? Анекдот нейкі...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру