29.12.2016 / 13:07

Свіслацкая міліцыя адправіла ў Мінск трох чалавек, каб уручыць позву барду 7

Свіслацкі РАУС накіраваў у Мінск адразу 3 супрацоўнікаў міліцыі, каб уручыць позву музыканту і паэту з Мінску Зміцеру Захарэвічу, які 30 кастрычніка браў удзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 года.

Як паведаміў праваабаронцам Зміцер Захарэвіч, суд адбудзецца 30 снежня ў 15:30 у судзе Свіслацкага раёна.

За сёлетнюю акцыю ў Свіслачы ды Якушоўцы ўжо аштрафаваныя 14 чалавек.

0
Scaner / Адказаць
29.12.2016 / 13:59
Дык яны (Свіслацкі РАУС) нешта маюць супраць Калiноускага? Хацелася б пачуць, што на гэты конт скажа сам начальнiк РАУС.
0
Andruś / Адказаць
29.12.2016 / 14:32
Scaner, і сам такзваны міністар унутраных спрау!
0
з...лы беларус / Адказаць
29.12.2016 / 15:14
у лесе групамі не зьбірацца! пад гітару не сьпяваць! Сваіх Герояў не ўшаноўваць! Салтыкоў- Шчадрын меў рацыю ... Маскальсая арда ў выглядзе прэзідэнцкай вертыкалі ... Мілцыянты прымітыўней ад паліцыянтаў ...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру