Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве начальнік службы бяспекі палётаў авіяцыі Узброеных сіл Расіі Сяргей Байнетаў, аналіз адной фразы камандзіра экіпажа Ту-154, што разбіўся пад Сочы 25 снежня, кажа «пра пачатак асаблівай сітуацыі». «Больш пакуль яна нічога не кажа», — заявіў ён.

Узбярэжжа Чорнага мора, ла якога пацярпеў катастрофу Ту-154, rbc.ru

Узбярэжжа Чорнага мора, ла якога пацярпеў катастрофу Ту-154, rbc.ru

Байнетаў таксама распавёў пра тое, што сам радыёабмен з Ту-154 быў вельмі кароткі. «Вы можаце сабе ўявіць, што асаблівая сітуацыя развівалася на працягу 10 секунд. Што можна сказаць за 10 секунд?» — спытаў ён.

Прадстаўнік Мінабароны таксама ўказаў, што атрыманыя дадзеныя з бартавых самапісцаў дазволілі ўдвая скараціць колькасць версій прычын авіякатастрофы, аднак пакуль нельга казаць пра тое, што менавіта прывяло да падзення лайнера. «Нельга сказаць аб адной прычыне гэтага авіяцыйнага здарэння. Гэтыя прычыны ляжаць у вобласці і чалавечага фактару, і авіяцыйнай тэхнікі, і знешніх умоваў», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?