29.12.2016 / 14:58

Кіроўцу, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, выставілі абвінавачванне ў здзеку з гісторыка-культурных каштоўнасцей 7

sk.gov.by

27-гадоваму кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі ў Мінску, выставілі абвінавачванне. Крымінальную справу распачалі па двух артыкулах — «хуліганства» і «здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцей», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося 29 лістапада каля 2-й гадзіны ночы. «Загадзя ведаючы аб гістарычнай значнасці і культурнай каштоўнасці помніка», мужчына «дазволіў сабе недапушчальныя паводзіны ў грамадскім месцы». Па версіі следства, ён «наўмысна заехаў на аўтамабілі на тэрыторыю ля манумента Перамогі і мэтанакіравана тройчы ўвёў машыну ў кіраваны занос». З месца здарэння кіроўца спрабаваў з'ехаць, неаднаразова ігнараваў патрабаванні міліцыянераў аб спыненні легкавіка. Судова-медыцынская экспертыза засведчыла, што ў той час зламыснік усведамляў, што ён робіць. Цяпер мужчына знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Раней кіроўцу аштрафавалі на 630 рублёў, яго на 18 месяцаў пазбавілі вадзіцельскіх правоў. Пасажыр, які здымаў дрыфт на відэа, аштрафаваны на 126 рублёў.

0
Віктар / Адказаць
29.12.2016 / 15:13
Калі гэта - "здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцей", то што тады знос першай менскай электрастанцыі?.. руйнаванне гістарычнай забудовы ў Ракаўскім прадмесці, ініцыяванае РПЦ?.. перадача манастырскіх будынкаў арабскаму інвестару пад "рэканструкцыю"?.. Давайце тады і гэтых засудзім. І судова-медыцынскую экспертызу прызначым, а тое раптам яны "не ўсведамлялі, што рабілі"...
1
ахвяра нашаниускай цэнзуры / Адказаць
29.12.2016 / 15:25
Віктар, ты шо кина не бачыу? называется 'в поисках инвестиций'..
0
Слухач / Адказаць
29.12.2016 / 15:27
Тут відавочнае глупства, здзекі шукайце ў іншых месцах, сёння іх надта багата...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру