Святлана і Аляксандр Глеб назвалі дачку Аляксандрай. Паводле прызнання пары, дзяўчынка ўзяла ад іх усё самае лепшае, піша kp.by.

— У нас нарадзілася мініяцюрная лялечная дзяўчынка, вага 3320 грамаў, рост 52 сантыметры. Назвалі Аляксандрай, — распавяла kp.by Святлана Глеб, патлумачыўшы, што імя яшчэ да родаў прапанавала яна — у гонар мужа. — Мне вельмі падабаецца. Да таго ж першую дачку таксама завуць на «А» — Анастасія. Я прапанавала, а Саша падтрымаў. Мы думалі і пра іншыя імёны, але, уяўляючы нашу дачушку, кожны раз вярталіся да імені Аляксандра.

Нагадаем, што дачка Глебаў нарадзілася 27 снежня ў 6-й мінскай радзільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?