29.12.2016 / 15:44

Сямашка пра нафтагазавы канфлікт: Аптымізму не губляем 8

Кампраміснае рашэнне па нафтагазавым пытанні з Расіяй павінна быць знойдзена не пазней I квартала 2017 года. Пра гэта заявіў, адказваючы на пытанне БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Па словах віцэ-прэм'ера, перамоўны працэс актыўна працягваецца. «Мы не губляем аптымізму, працуем з расійскімі калегамі сістэмна і стараемся ісці шляхам кампрамісаў як у сваіх фармулёўках, так і разліках. Мы і зараз шукаем усе магчымыя крыніцы і механізмы, каб выйсці на ранейшыя дамоўленасці па выраўноўванні ўмоў гаспадарання ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і прыйсці спачатку да адзінага рынку электраэнергіі, а затым газу і нафты», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

0
Нерд / Адказаць
29.12.2016 / 15:54
Ага, движется. Верим. Охотно. В очередной раз указали кто в доме хозяин и господин и чье слово будет последним. Не теряйте оптимизма и дальше.
0
Хемуль / Адказаць
29.12.2016 / 16:08
А сам на фото весь так и светится оптимизмом
0
ales' / Адказаць
29.12.2016 / 16:10
Ну калі ўжо і аптыміст Сямашка кажа "не губляем", то справа дрэнь, купляйце дровы ...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру