29.12.2016 / 17:11

Забудоўшчык расказаў, што з'явіцца на Кастрычніцкай плошчы 8

Што будзе ўяўляць з сябе комплекс «БК Капітал Цэнтр», які мае паўстаць на Кастрычніцкай плошчы?

фота Сяргея Гудзіліна.

Пра гэта расказваў выканаўца абавязкаў дырэктара СТАА з абмежаванай адказнасцю «Белінтэ-Роба» Зоран Маркавіч.

Па яго словах, на рэалізацыю праекта плануецца накіраваць каля $40 мільёнаў.

У складзе цэнтра прадугледжаны адміністрацыйна-офісныя, гандлёвыя памяшканні, рэстаран з агляднай тэрасай, падземны паркінг і стаянка на ўнутрыдваровай тэрыторыі. Чакаецца, што тут размесцяцца штаб-кватэры буйных кампаній, у гандлёвых кропках будуць прадстаўлены эксклюзіўныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы, модныя строі і аксэсуары.

«Комплекс гарманічна ўпішацца ў гістарычную забудову, у прыватнасці будзе спалучацца з архітэктурай Палаца культуры прафсаюзаў, — адзначыў Зоран Марковіч. - Разам з тым суседні будынак velcom прымушае ўлічваць сучасныя тэндэнцыі. Прымаючы пад увагу неабходнасць прымірэння розных напрамкаў, мы аддалі перавагу стылю на мяжы класікі і мадэрна, зрабілі крок у бок ўмеранай эклектыкі».

1
' / Адказаць
29.12.2016 / 17:15
То бок у мiнчукоу' нiхто меркавання пытацца не збiраецца - мы абралi i у'сё тут?
14
Andrej Kažemaks / Адказаць
29.12.2016 / 17:37
Ужо пыталіся. Я на форуме НН асабіста выказаўся за офісны будынак накшталт БЦ Velcom. Як бачыце, мяне прачыталі)) А вы хто такі, як у вас пытацца, калі нават імя няма, адна коска?
0
Алесь Марысевiч / Адказаць
29.12.2016 / 18:08
Даярка ў чырвоным на фота зачотная
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру