29.12.2016 / 21:29

Чыгунка хоча павысіць тарыфы на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны 6

Беларуская чыгунка звярнулася ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з прапановай павысіць тарыфы на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны.

Пра гэта 29 снежня паведаміў журналістам намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко, паведамляе БелаПАН.

Ён нагадаў, што тарыфы на ўнутрырэспубліканскія пасажырскія перавозкі не мяняліся ўжо год — з 25 снежня 2015 года. Па словах спецыяліста цяпер абмяркоўваюцца разнастайныя варыянты — у тым ліку дыферэнцыяваныя тарыфныя планы, якія актыўна прымяняюцца на міжнародных перавозках. Магчыма, яны будуць уведзеныя пасля абмеркавання.

Кашко адзначыў, што павышэнне тарыфаў залежыць ад Міністэрства, бо чыгунка сёлета накіроўвала падобныю прапанову неаднаразова, але безвынікова.

Тарыфы на міжнародныя перавозкі ў наступным годзе захаваюцца ў швейцарскіх франках на ўзроўні 2016 года.

1
Н / Адказаць
29.12.2016 / 22:15
Тарыфы ў іх, бач ты, год не павышаліся... А заробкі ў людзей колькі гадоў як не павышаліся, дык падлічыць забыліся.
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
29.12.2016 / 23:41
Захацела неяк чыгунка павысіць тарыфы. Прыйшла да начальніка й гаворыць, хачу, маўляў, тарыфы павысіць. А начальнік падумаў і кажа: - Няма калі мне, Чыгунка, тарыфы павышаць - у мяне сын расьце.
0
Спиридон / Адказаць
30.12.2016 / 00:24
где там главный? кто говорил цены не повышать шапки полетят??????
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру