У навагоднія святы «Наша Ніва» ўзгадвае самыя папулярныя артыкулы, якія з'явіліся на сайце за 2016 год.

* * *

Instagram сёння — адна з самых папулярных сацыяльных сетак у свеце, негледзячы на тое, што мабільная аплікацыя была створана ў 2010 годзе. У Беларусі Instagram таксама карыстаецца папулярнасцю. Напрыклад сёння, па хэштэгу #беларусь можна праглядзець больш за мільён фота, а ў англійскай версіі #belarus у аплікацыі можна знайсці 1,6 мільёны фота. Хто ж самыя папулярныя інстаграмеры ў Беларусі? 

1. Даша Март, 1 мільён падпісантаў

Даша Март — фатограф і жонка хакеіста мінскага клуба «Юнацтва» Аляксандра Барадулі. А яшчэ яна мае самы папулярны акаўнт Instagram у Беларусі. На сваёй старонцы Даша любіць часта выкладаць эратычныя і інтымныя фоты, якія набіраюць па дзесяць тысяч лайкаў.

2. Кацярына Коба, 438 тысяч падпісантаў

Кацярына — беларуская фотамадэль, тэлевядучая канала СТБ. Вялікая папулярнасць сярод замежных карыстальнікаў Instagram абумоўлена мянушкай Каці — «беларуская барбі». Сапраўды, пагартаўшы акаўнт фотамадэлі, можна знайсці нешта падобнае. Звычайна Кацярына выкладае фотаздымкі з працы, любіць рабіць сэлфі і паведамляе падпісантам пра ўсе свае вандроўкі.

3. Макс Корж, 324 тысячы падпісантаў

Адзін з самых знакамітых беларскіх спевакоў уваходзіць у тройку самых папулярных беларускіх акаўнтаў у Instagram. Пад фоткамі Макса заўсёды шмат каментаў, дзе фаны прызнаюцца спеваку ў каханні. Сам жа Макс у асноўным выкладае фоткі з падарожжаў, робіць сэлфі, а апошнім часам выстаўляе фота сваёй дачкі.

4. Лізавета Мартынчык, 257 тысяч падпісантаў

Лізавета — 15-гадовая мадэлька з Івацэвіч, якая ў свае гады ўжо замацавана за двума мадэльнымі агенцтвамі: Сяргея Нагорнага і Al Models New York. Безумоўна, што на акаўнт Лізы падпісана шмат замежнікаў і гэта вельмі адчуваецца па тым, як яны пакідаюць каменты. Цяпер Ліза пражывае на паўастраўной частцы гарадской зоны Ганконга — Цзюлун. Апошнім часам мадэль выкладае фоткі горада, ежы, робіць сэлфі з сабой і сяброўкамі.

5. Юля Гадунова, 302 тысячы падпісантаў

Пятая месца займае юны відэаблогер на YouTube. Юля — 20-гадовая папулярная відэаблогерка з Гомеля. Сваю аўдыторыю яна мае і ў Instagram. Усе фота Юлі набіраюць па 30 тысяч лайкаў, часам пакідаюць ёй па 500 каментаў. Юля ў асноўным выстаўляе фоты са сваім сябрам і блогерам Дзімам Ермузевічам, робіць лукі з мінскіх вуліц і вандровак і дзеліцца здымкамі з фотасесій.

6. Дарына Шаўчук, 163 тысячы падпісантаў

Дарына — сапраўдны інстаграмер. У лютым 2014 хлопец падарыў Iphone 5s і, ўсталяваўшы Instagram на тэлефон, яна пачала выстаўляць шмат фота. І вось, літаральна за 2 гады Дарына змагла назбіраць вялікую аўдыторыю. Па фотаздымках у акаўнце бачна, што ўсе фоты зроблены не выпадкова, прыгожа апрацаваныя фота-фільтрамі і часта маюць нейкую гісторыю. Бачна, што Дарына ўкладае душу ў фота, магчыма гэта і цэняць яе падпісанты.

7. Алеся Асташэвіч, 247 тысяч падпісантаў

Негледзячы на вялікую колькасць падпісантаў, Алеся Асташэвіч у сацыяльных сетках не выдае ні сваёй прафесіі, ні іншай асабістай інфармацыі. Па фота можна заўважыць, што Алеся працуе мадэллю не толькі ў Беларусі, але і Расіі. Яе фота збіраюць па тры-чатыры тысячы лайкаў. Звычайна Алеся выстаўляе фота сябе, здымкі з фотасесій, падарункі і ежу.

8. Наташа Манькоўская, 156 тысяч падпісантаў

Наташа — яшчэ адна папулярная беларуская мадэль. У інтэрнэце адзначаюць, што 24-гадовая Наташа знялася ў галоўнай ролі ў фільме «Падзенне ўверх» «Беларусьфільма», заняла 3 месца ў глабальным конкурсе прыгажосці Міс Укантакце і першае месца ў конкурсе Topface. На яе старонцы ў Instagram можна пабачыць фота з яе мужам, сэлфі, лукі і, безумоўна, фота ежы.

9. Віка Падвербная, 150 тысяч падпісантаў

25-гадовая мадэль і спявачка з Маладзечна. Негледзячы на тое, што Віка ўжо мае дзіця, яна трымаецца ў добрай форме. На яе акаўнце можна знайсці фота з адпачынку, яе мужа, які таксама з Маладзечна, і сына. Але большасць фота прысвечаныя самой Вікторыі.

10. Антон Табала, 117 тысяч падпісантаў

Антон — музычны рэп-выканаўца гурта Homie. Рэпер часта гастралюе па Расіі і Украіне, таму яго акаўнт збольшага напоўнены фоткамі з канцэртаў, падарожжаў і падарункаў ад фанатаў. Не забывае Антон і Мінск — рэпер часта выстаўляе сэлфі на фоне славутасцяў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?