Выйшаў з друку новы нумар «Запісаў БІНІМу», г.зн. №31. Запачаткаваныя ў 1952 г. у Нью‑Ёрку, ад 2002 г. «Запісы» сталіся менска‑нью‑ёрскім праектам.

Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.

У рубрыцы «Архіваліі» прыводзіцца апісаньне беларускіх збораў у Польскай бібліятэцы і Музэі Адама Міцкевіча ў Парыжы, у архівах беларускай царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт‑Рывэры, архіваў Беларускай бібліятэкі й музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане, архіваў Рады БНР у Нью‑Ёрку ды інш.

У рубрыцы «Архівы» друкуюцца ўспаміны Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», арыгінал якіх захоўваецца ў БІНІМе,

а таксама грунтоўныя ўспаміны Юр’я Сабалеўскага «На этапах», пра падзеі 1917—1919 гг. Суправаджае ўспаміны ня менш грунтоўныя камэнтары і прадмова гісторыка Аляксандра Пашкевіча.

У рубрыцы «Пэрсаналіі» ‑‑ нарысы Лявона Юрэвіча пра грамадзкага дзеяча і сьвятара Віктара Войтанку‑Васілеўскага і малавядомую для многіх асобу — Кастуся Якуба‑Птаха. Артыкул пра яго, напрыклад, завецца «Дзьве душы маргінальнага беларуса».

Друкуюцца таксама ў нумары артыкул Генадзя Сагановіча «Гістарычнасьць супраць «неабвержнасьці», або перачытваючы Абэцэдарскага й Урбана.

***

Асоюную ўвагу зьвяртае на сябе рэцэнзія Натальлі Гардзіенкі «Плягіят і прафанацыя «Беларускай дыяспары» на працу «Беларуская дыяспара: Нарысы гісторыі і сучаснага стану» — падрыхтаваную на факультэце міжнародных адносін БДУ выкладчыкамі курсу «Беларуская дыяспара».

Ёсьць багата іншых цікавых тэкстаў, у тым ліку ў агляд кнігаў, выпушчаных за апошнія тры гады пра беларускую дыяспару.

Ад сёньня новыя «Запісы» — на сядзібе БНФ і knihi.net

***

Запісы БІНІМ. №31, Менск - Нью-Ёрк, 2008. - 432 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0