Здымак photo.bymedia.net

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 12—14 ліпеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі па Гродзенскай, Віцебскай і паўночным захадзе Мінскай вобласці кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°C, днём плюс 23—29°C, па паўднёвым захадзе да плюс 32°C.

У Мінску 12 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°С, днём плюс 26—28°С.

У наступныя двое сутак, 13—14 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 13 ліпеня па паўночным захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—20°C, днём плюс 27—33°C.

У Мінску 13 ліпеня пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—19°С, днём 29—31°С.

14 ліпеня ў Беларусі месцамі, пераважна па заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—21°C, днём 27—33°C, па паўночным захадзе 24—26°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0