Расследаванне справы аб выбуху ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня паказвае нежаданне ўлады адкрыць грамадству праўду пра злачынны замах на жыццё і здароўе мірных людзей.

Трагедыя выкарыстоўваецца, каб распачаць новую хвалю рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў. Праваахоўныя органы пайшлі на масавыя арышты невінаватых людзей, якіх аб’ядноўвае толькі адно: яны маюць патрыятычныя погляды і сапраўдную грамадзянскую пазіцыю.

Палітычна матываваны пераслед павінен быць спынены, а справа аб выбуху аб’ектыўна і адкрыта расследавана.

Такі пачатак выбарчай кампаніі цалкам зняпраўджваюць усе заявы пра жаданне правесці яе дэмакратычна

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0